• Польскае МЗС рашуча асудзіла расправу беларускіх сілавікоў
  • 04.07.2011

Міністэрства замежных справаў Польшчы рашуча асудзіла жорсткую расправу беларускіх сілавікоў над удзельнікамі мірных акцыяў пратэсту з нагоды Сьвята Незалежнасьці. Падчас акцыяў па ўсёй Беларусі затрымана больш за 400 асобаў.

Дыпляматычнае ведамства ў сваёй заяве адзначыла: „Чарговы раз мы зьяўляемся сьведкамі таго, як беларускі рэжым з мэтаю спыненьня актыўнасьці дэмакратычных сілаў выкарыстоўвае цэлы набор рэпэсійных прыладаў, ад запабягаўчых арыштаў, праз затрыманьні журналістаў і блякаду інтэрнэту, аж па выкарыстаньне сьлёзацечнага газу”.

МЗС падкрэсьліла, што беларускае грамадзтва ўсё часьцей патрабуе зьменаў, а рэгулярныя акцыі мірнага пратэсту нельга несупынна разганяць зьбіваючы й арыштоўваючы людзей. Так, як немагчыма суцішыць незалежных журналістаў.

Польскае дыпляматычнае ведамства выказвае пашану адвазе беларусаў, якія маніфэстуюць жаданьне жыць свабодна.

кр