Радка Младзіч выдалены з залі паседжаньняў Міжнароднага трыбуналу па пытанях былой Югаславіі ў Гаазе. Прычынай сталі паводзіны падсуднага, які перашкаджаў судзьдзі весьці працэс. У прыватнасьці Младзіч патрабаваў пераносу паседжаньня, паколькі ў яго няма адваката. Былы сэрбскі генэрал пачаў крычаць, на што судзьдзя Альфонс Оре запатрабаваў выдаленьня падсуднага з залі.
Працэс 69- гадовага Младзіча пачаўся 3 чэрвеня. Ён адказвае перад трыбуналам у Гаазе за этнічныя чысткі, тэрор мірнага насельніцтва ў Сараеве й генацыд у Срэбрэніцы.
кр