• Ці Данія парушыла правілы ЭЗ?
  • 05.07.2011

Данія ўзнавіла мытны кантроль на мяжы зь Нямеччынай і Швэцыяй. Эўрапейская Камісія на днях павінна даць адказ, ці Данія не парушыла заканадаўства ЭЗ.
Прэс-сакратар Камісі Мікэле Чэрчонэ зазначыў, што пакуль Данія ажыцяўляе толькі выбарачныя праверкі, краіна не ўсталявала адмысловых кантрольных пунктаў і не стварыла інфраструктуру для рэгулярных праверак.

Капэнгаген тлумачыць, што такім чынам імкнецца змагацца са злачыннасьцю. Запэўнівае, што не плянуе закрываць межы й вяртаць узнаўляць пашпартны кантроль. 

Аднак суседнія краіны непакояцца, што гэта толькі пачатак, і што пасьля ўвядзеньня мытнага кантролю пачнецца праверка пашпартоў.

яс