• Эўрапарлямэнт супраць нормаў па выкіду цяплічных газаў
  • 05.07.2011

Эўрапарлямэнт не пагадзіўся на павышэньне нормаў па выкіду цяплічных газаў з 20 да 30 адсоткаў да 2020 году. Супраць выступіла таксама Польшча, паколькі польская эканоміка ў галоўным базуецца на вугалі.

Эўрадэпутаты падкрэсьлівалі, што ЭЗ не павінен вызначаць амбітныя пляны, падчас калі апошняя частка сьвету іх не падтрымлівае. Павышэньне нормаў па выкіду цяплічных газаў у Эўропе можа прывесьці да пераносу вытворчасьці ў іншыя часткі сьвету, лічаць эўрадэпутаты.

Пазыцыя Эўрапарлямэнту адносна абмежаваньня выкідаў CO2 у атмасфэру не супадае з пазыцыяй Эўракамісіі. Брусэль падтрымлівае прапамову павышэньня нормаў па выкіду з 20% да 30%, аднак з канкрэтнымі прапановамі Эўракаміся яшчэ не выступіла.

яс