• Пікет салідарнасьці з Андрэем Пачобутам прайшоў у Варшаве
  • 05.07.2011

Пікет салідарнасьці з Андрэям Пачобутам адбыўся сёньня каля будынку амбасады Беларусі ў Варшаве.

Беларуская пракуратура абвінаваціла карэспандэнта выданьня „Gazeta Wyborcza” ў паклёпе на Аляскандра Лукашэнку.

У акцыі ўдзельнічалі як польскія, так і беларускія журналісты й грамадзкія актывісты.

Кіраўнік замежнага аддзелу „GW” Раман Імельскі падкрэсьлівае, што суд над Пачобутам абсурдны:

Р. Імельскі: Ён абсурдны як у пляне абвінавачаньня ў паклёпе й зьнявазе Лукашэнкі, так і таму, што ён быў закрыты для грамадзян.

Апазыцыйны палітык Лявон Баршчэўскі, таксама ўдзельнік пікета ў Варшаве, зазначае, што няма большай несправядлівасьці, як пазбаўленьне свабоды журналіста за тое, што ён выконваў свае прафэсійныя абавязкі.

Андрэй Пачобут прыгавораны да трох гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.

Суд адбыўся ў Горадні.

яс