Андрэй Пачобут прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, пастанавіў Гарадзенскі суд. Міністэрства замежных справаў Польшчы выказала задавальненьне тым, што Пачобут выйшаў на волю, аднак не задавальняе факт трох гадоў прысуду з адтэрміноўкай. МЗС будзе патрабаваць рэабілітацыі Пачобута, заявіў афіцыйны прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства.
Адам Эбэрхард з Цэнтра ўсходніх дасьледаваньняў лічыць, што рэжым Лукашэнкі стараецца прымусіць маўчаць незалежнага журналіста.
А. Эбэрхард: Стратэгія Лукашэнкі грунтуецца на перакананьні, што прысуд з адтэрміноўкай на самой справе вядзе наўпрост да аўтацэнзуры. Яны чакаюць, што Андрэй Пачобут будзе паводзіць сябе больш стрымана, бо ён ведае, што прыгавор з адтэрміноўкай вельмі проста можна прывесьці да выкананьня й пасадзіць журналіста ў турму.
Адпусьціўшы Пачобута, беларускія ўлады не хацелі працягваць канфлікту вакол журналіста й актывіста Саюзу палякаў у Беларусі, лічыць Эбэрхард.
Тым часам сам Андрэй Пачобут заяўляе, што ён будзе падаваць скаргу на прыгавор у суд вышэйшай інстанцыі. Карэспандэнт выданьня „Газэта Выборча” лічыць, што ён не абразіў Лукашэнкі ў сваіх публікацыях.
яс