Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск выступіў перад дэпутатамі Эўрапейскага парлямэнту. Выступленьне кіраўніка Кабінэту міністраў зьвязана са старшынствам Польшчы ў Радзе Эўразьвязу. Варшава ўзначаліла працы структуры 1 ліпеня й будзе кіраваць да канца году.
Падчас выступленьня прэм’ер Туск акрэсьліў прыярытэты польскага старшынства. Сярод галоўных задачаў ён назваў барацьбу з эканамічным крызысам, бясьпеку эўрапейскага кантынэнту, у тым ліку энэргетычную, а таксама захаваньне правоў грамадзян, у тым ліку на бесперашкоднае перамяшчэньне па тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу.
вс