• Нямеччына: скандальны кантракт на пастаўкі "Леапардаў"
  • 07.07.2011

Урад Нямеччыны ўзгодніў зь Ізраілям ды ЗША пастаўкі танкаў “Леапард” Саўдаўскай Арабіі. Тэль-Авіў ды Вашынгтон не выказаліся супраць гандлёвай апэрацыі.
Эр-Рыяд зацікаўлены ў набыцьці ў Бэрліна 200 танкаў апошняга пакаленьня “Леапард-2А7”. Сума кантракту – 1,7 млрд. эўра. І хоць рашэньне пра продаж ужо прынятае, то кантракт з Саўдаўскай Арабіяй крытыкуюць нямецкія абаронцы правоў чалавека, апазыцыя ды нават палітыкі кіруючай кааліцыі. У прыватнасьці, яны нагадваюць, што нядаўна саўдаўская армія прымала ўдзел у мілітарным падаўленьні антыўрадавых пратэстаў у Бахрэйне. Праціўнікі продажу “Леапардаў” Эр-Рыяду зазначаюць, што пастаўкі танкаў краіне, якая падаўляе пратэсты, могуць парушыць рэпутацыю Нямеччыны як дзяржавы, для якой дэмакратычныя традыцыі ды правы чалавека зьяўляюцца неад’емнай часткай палітычнага ладу.     

вс