• А.Мэркель прыедзе на адпачынак у Польшчу
  • 07.07.2011

Бліжэйшыя выхадныя канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель разам з мужам правядзе ў Польшчы. Прэзыдэнт краіны Браніслаў Камароўскі запрасіў кіраўніка нямецкага Кабінэту міністраў на курорт Юрата на беразе Балтыйскага мора, дзе знаходзіцца летняя рэзыдэнцыя польскага лідара. Як паведамілі Польскаму радыё ў прэс-службе Канцылярыі прэзыдэнта РП, візыт Ангелы Мэркель мае прыватны характар. Канцлер Нямеччыны падчас знаходжаньня ў Польшчы наведае таксама Гданьск.
Ангела Мэркель да гэтага была ў Польшчы месяц таму – яна прымала ўдзел у супольным паседжаньні ўрадаў Польшчы й Нямеччыны. У сваю чаргу сёлета вясной у рэзыдэнцыі ў Юраце Браніслаў Камароўскі прымаў прэзыдэнта Нямеччыны Крыст’яна Вульфа.   

вс