Беларускаму рэжыму засталіся лічаныя дні – сказаў старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк, камэнтуючы ўчарашні прыгавор Андрэю Пачобуту. Нагадаем, журналіст ды грамадзкі дзеяч прыгавораны да 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады быццам бы за паклёп на Лукашэнку ў сваіх артыкулах.
Паводле Бузэка, паводзіны рэжыму Лукашэнкі тыповыя для іншых дыктатур у момант іх падзеньня. Старшыня Эўрапарлямэнту лічыць, што чым слабейшы рэжым, тым больш жорстка ён карае людзей, якія змагаюцца за свабоду, у тым ліку свабоду слова.
вс