Прэс-служба грамадзкай кампаніі “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” паведаміла, што створаныя новыя кашалькі па пераводзе дапамогі аштрафаваным і арыштаваным актывістам. Грошы можна перавесьці на рахунак у сыстэме Web-money на кожнай пошце, банку альбо праз свой кашалёк. Акрамя таго, кампанія «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» прадастаўляе юрыдычную дапамогу затрыманым, просіць таксама зьвяртацца па дапамогу ў выпадку пакараньня штрафам. Падрабязнасьці даступныя на інфармацыйных рэсурсах у інтэрнэце.
вс