У Беларусі сёньня праходзіць маўклівая акцыя пратэсту, пачатак якой заплянаваны на 19-ю гадзіну паводле беларускага часу. За некалькі гадзін да гэтага ў Менску ўжо заўважалася надзвычайная актыўнасьць міліцыі. Так, Кастрычніцкая плошча поўнасьцю перакрытая – міліцыянты стаяць праз кожны мэтар. Вельмі многа невядомых у цывільным ля кожнай станцыі мэтро ў цэнтры Менску. Аднак арганізатары “Рэвалюцый праз сацыяльныя сеткі” памянялі тактыку – сёньня маўклівыя акцыі ў беларускай сталіцы праходзяць у цэнтральных месцах мікрараёнаў. Там таксама многа міліцыі ды мужчын у цывільнай вопратцы. Пачаліся ўжо першыя затрыманьні ў цэнтры сталіцы.
Акцыя з плясканьнем у далоні адбылася таксама ля амбасады Беларусі ў Маскве ды ў Варшаве.
вс