• Жыхары Падляшша заклікаюць Лукашэнку да хуткага ўвядзеньня малога памежнага руху
  • 07.07.2011

Некалькі сотняў блакітных шароў зь лістамі Аляксандру Лукашэнку паляцелі ўчора ў неба ў цэнтры Беластока. Такім чынам адбылося падсумаваньне акцыі па зборы поспісаў пад зваротам аб хуткім ўвядзеньня ў жыцьцё Дамовы аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларусьсю. Да акцыі далучыліся прадстаўнікі падляшскіх ворганаў самакіраваньня, некалькі дзясяткаў няўрадавых арганізацыяў і больш за тысячу індывідуальных асобаў. Пад заклікам падпісаліся больш за 1200 грамадзян.

Шары паляцелі ў неба, а лістоў з заклікам не ўдалося перадаць у беларускае консульства ў Беластоку. Нягледзячы на папярэдную дамоўленасьць з арганізатарамі акцыі, установа была зачыненая.

кр