Пікет у абароне правоў чалавека ў Беларусі зладзілі ўчора пад ратушай у Слупску актывісты прафсаюзу „Салідарнасьць”. Слупск зьяўляецца партнэрскім горадам Горадні.
Нагодай для пратэсту стаў прагавор гарадзенскаму актывісту й журналісту Анджэю Пачобуту. Нагадаем, ён атрымаў тры гады турмы з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады за нібыта паклёп на Лукашэнку ў сваіх артыклах. Заклік да мэра Слупска зачытаў Тадэвуш Пекут са слупскай „Салідарнасьці”
Тадэвуш Пекут: Мы заклікаем прэзыдэнта Слупска тэрмінова спыніць кантакты з уладамі Горадні й цалкам спыніць адносіны з рэжымным Саюзам палякаў Беларусі.
Удзельнікі маніфэстацыі раздавалі жыхарам Слупска ўлёткі з заклікам падтрымаць дэмакратычную апазыцыю ў Беларусі.
кр