Эўрапейскі парлямэнт выказваецца супраць вяртаньня памежных кантроляў ў Шэнгенскай зоне. У адмысловай рэзалюцыі, прынятай на паседжаньні ў Стразбургу, эўрадэпутаты падкрэсьлілі, што масавы наплыў імігрантаў і уцекачоў ня можа быць прычынай вяртаньня кантроляў. На думку, эўрадэпутатаў гэта пярэчыць прынцыпам свабоды перамяшчэньня ў ЭЗ.
Эўрадэпутаты скрытыкавалі краіны, якія імкнуцца вярнуць памежнікаў, у прыватнасьці, Данію, якая аднавіла кантролі на межах зь Нямеччынай і Швэцыяй. У сваю чаргу Францыя затрымлівае цягнікі зь Італіі, у якіх едуць імігранты з Паўночнай Афрыкі. Менавіта Парыж даволі моцна лябіруе ўвядзеньне кантроляў, паколькі найбольшая частка імігрантаў імкнецца патрапіць у Францыю.
кр