• В. Януковіч не баіцца за падрыхтоўку Ўкраіны да EURO 2012
  • 08.07.2011

Віктар Януковіч пацьвердзіў, што найбольш складанай праблемай падчас падрыхтоўкі да EURO 2012 зьяўляюцца дарогі. Не хапае сродкаў на іх будаўніцтва.

У выніку зьніжэньня вясной акцызнага падатку на паліва ў дзяржаўны бюджэт паступіла менш грошай чым заплянавана. Аднак Януковіч упэўнены, што ўдасцца знайсьці дадатковыя сродкі. Прэзыдэнт запэўніў, што галоўныя магістралі будуць перададзены ў карыстаньне перад пачаткам чэмпіянату. „Ёсьць у нас пэўныя праблемы з гатэлямі, але да канца году мы зь імі справімся”, - абяцаў Януковіч, хаця не сказаў, якім чынам, паколькі будаўніцтвам гатэляў займаюцца прыватныя прадпрымальнікі.

Украінскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што ён аптыміст, калі казаць пра падрыхтоўку да EURO 2012. „Няма ніякіх сумневаў, што 100% аб’ектаў інфраструктуры будзе аддадзена ў карыстаньне”, - сказаў ён.

На Ўкраіне матчы чэмпіянатау Эўропы па футболе адбудуцца ў Кіеве, Харкаве й Львове.

яс