У Варшаве адбываецца гэтак званая калегія камісараў. Гэта сустрэча чальцоў Эўрапейскай камісіі й польскага ўраду. У польскую сталіцу прыбылі старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу й 26 камісараў ЭЗ. Сустрэча камісараў зь міністрамі дзяржавы, якая старшынюе ў ЭЗ, традыцыйна ладзіцца на пачатку кожнага прэзыдэнцтва.
Малгажата Наўковіч: Пункт за пунктам абмяркоўваецца праграма польскага прэзыдэнцтва, гэта значыць праекты, зьвязаныя з энэргетычнай бясьпекай, пашырэньнем ЭЗ ды зь дзеяньнямі ў сувязі з эканамічным крызысам у Эўропе.
На сустрэчы твар у твар Мануэля Барозу й Дональда Туска будзе закранацца пытаньне бюджэту ЭЗ, саміт Усходняга партнэрства ды кліматычная палітыка.
яс