“Злучаныя Штаты Амэрыкі занепакоены ўсё больш жорсткай тактыкай, якая прымяняецца беларускімі ўладамі супраць дэманстрантаў і журналістаў падчас мірных акцый пратэсту”, - заявіла ў Вашынгтоне прэс-сакратар Дзярждэпартамэнта ЗША Вікторыя Нуланд. «Мы заклікаем урад Беларусі вызваліць усіх затрыманых і паважаць правы грамадзян Беларусі, у тым ліку права на свабоду сходаў», - дадала амэрыканская палітык.
Дзеяньні беларускіх уладаў 6 ліпеня асудзіў таксама міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, які ад імя нямецкага ўраду запатрабаваў неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і спыненьня палітычнага гвалту.
- Бессаромная жорсткасьць, якая была прымененая беларускімі праваахоўнымі органамі супраць мірных пратэстаў, абсалютна непрымальная, — заявіў Гіда Вэстэрвэле.
nn.by/svaboda.org/яс