• Неўзабаве Польшча атрымае магчымасьць узнавіць экспарт агародніны ў Расею
  • 09.07.2011

Цягам бліжэйшых дзён Польшча атрымае магчымасьць узнавіць экспарт агародніны ў Расею

Гэтую інфармацыю пацьвердзіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Яраслаў Вайтовіч, які сёньня ў Маскве вёў перамовы з галоўным фітасанітарным лекарам Расеі Генадзіем Анішчанкам.
Расейскі бок запатрабаваў ад Польшчы дакладную інфармацыю адносна лябараторыяў, якія выдаюць пасьведчаньні бясьпекі агародніны.

Калі будзе выканана гэтая ўмова, польская сельскагаспадарчая прадукцыя вернецца на расейскі рынак, абяцалі Вайтовіч і Анішчанка.

Польскія фірмы ад 2 чэрвеня ня могуць экспартаваць у Расею сваю прадукцыю.

яс