За апошнія сем гадоў у Польшчы пабудавана 2358 новых гатэляў, матэляў і пэнсіянатаў. Рэкардзістамі сталі Сілезскае, Малапольскае й Заходнепаморскае ваяводзтвы.
На ўзьбярэжжы Балтыйскага мора турыстычная інфраструктура разьвіваецца найбольш імкліва. І нездарма. Як вынікае з дасьледаваньня Інстытуту турызма, месцам летняга адпачынку большасьць палякаў абірае менавіта Балтыку.
Горы й азёры палякі наведваць для кароткачасовага адпачынку. У Заходнепаморскае ваяводзтва з кожным годам прыязджае усё болей замежных турыстаў. Нямецкая мова ў Сьвінавуйсьці й Калобжэгу сёньня такая ж надзённая, як і польская.
дг