• Палякі стомленыя палітыкай
  • 09.07.2011

Палякі стаміліся ад палітыкі – вынікае з апошняга сацыялягічнага дасьледаваньня Інстытуту Homo Homini. Калі б парлямэнцкія выбары адбыліся сёньня, то за Грамадзянскую плятформу прагаласавала б 34% палякаў. Буйнейшая апазыцыйная партыя Права й Справядлівасьць магла б разьлічваць на 27% галасоў.

У параўнаньні з дадзенымі на 1 ліпеня, кіроўная ГП страціла амаль 3% падтрымкі, а ПіС – 1,2%.

Адмоўная тэндэнцыя закранула й іншыя польскія партыі. Саюз левых дэмакратаў, напрыклад, страціў падтрымку амаль 2% палякаў, і сёньня за СЛД гатовыя прагаласаваць 12,7%. Такое ж падзеньне датычыць і Польскай сялянскай партыі. За яе гатовыя аддаць свае галасы 5,4% палякаў.

Мяжу ў 1% перакрочыла толькі адна новая партыя “Польшча перш за ўсё” й Рух Палікота.

дг