Акадэмія МУС выдзяліла толькі 5% месцаў для дзяўчат, пры гэтым толькі на сьледча-экспэртным факультэце. Паведаміў аб гэтым начальнік акадэміі Ўладзімір Бачыла.
Усяго на факультэце будзе вучыцца 135 чалавек. Летась для дзяўчат было выдзелена каля 10% усіх месцаў у Акадэміі МУС.
Начальнік Акадэміі МУС растлумачыў, што набор дзяўчат скарочаны ў сувязі са складанасьцю прафэсіі й навучаньня ў акадэміі. Паводле яго слоў, супрацоўнік МУС павінен валодаць пэўнымі псыхалягічнымі асаблівасьцямі й маральнымі якасьцямі, мець сур’ёзную фізічную падрыхтоўку, быць выносьлівым і адпавядаць патрабаваньням, што прад’яўляюцца да яго. Акрамя таго, «ніхто ня будзе чакаць тры гады, пакуль жанчына выйдзе з дэкрэтнага адпачынку», - зазначыў Бачыла.
БелаПАН/яс