Умовы выдзяленьня Беларусі стабілізацыйнага крэдыту з Антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС могуць быць перагледжаны пры невыкананьні шэрагу абавязацельстваў, заявіў журналістам віцэ-прэм'ер - міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын, паведамляе БелаПан.
Паводле слоў Кудрына, наступны этап вызначэньня ўмоў выдзяленьня чарговага траншу адбудзецца ў лістападзе, калі будуць падведзены вынікі выканання Менскам узятых на сябе абавязацельстваў.
Адказваючы на пытанне, ці магчымы перагляд умоў крэдыту ў выпадку захаваньня ў Беларусі абмежаваньняў на імпарт, Кудрын адказаў: "Я не выключаю".
Ён упэўнены, што абмежаваньне імпарту, часткі цэн на рынку, а таксама сытуацыя з валютнымі курсамі недапушчальныя падчас крызысу. "Хвароба заганяецца ўглыб", — сказаў Кудрын.
Паводле яго слоў, адміністрацыйныя меры беларускіх уладаў не прывядуць да аздараўленьня эканомікі й ня могуць разглядацца як меры выхаду з крызысу.
дг