• “Булгарыя” выйшла ў рэйс перагружаная й зь няспраўным рухавіком
  • 11.07.2011

Каля 110 целаў загінуўшых, у тым ліку 30 дзяцей, па папярэдніх дадзеных, знаходзяцца ўнутры патанулага на Волзе ў Татарстане цеплахода "Булгарыя".

Судна затанула ў нядзелю падчас навальніцы ў 3 кілямэтрах ад берага. Цеплаход накіроўваўся з горада Балгар у Казань. Усяго на борце знаходзіліся, па розных дадзеных, ад 196 да 199 чалавек, у тым ліку 59 дзяцей. Выратаваны 79 чалавек.

Перагрузка й няспраўнасьць рухавіка называюцца ў ліку магчымых прычын катастрофы "Булгарыі". Цеплаход быў здольны прыняць на борт 140 пасажыраў. Вядома, што падчас катастрофы на ім было каля 200 чалавек. Цягам 4-5 сутак улады абяцаюць узьняць цеплаход на паверхню.

дг/Інтэрфакс