У Польшчы імкліва расьце колькасьць людзей, якія рэгіструюцца фэрмэрамі. Дзякуючы датацыям Эўразьвязу, праца на ўласным кавалку зямлі стала ў Польшчы вельмі прыбытковай.
За апошнія восем гадоў колькасьць фэрмэраў у Польшчы павялічылася на 249 тысяч. Пасьля далучэньня краіны да Эўразьвязу ўлады прызначылі на інвэстыцыі ў сельскую гаспадарку 28 млрд. эўра. Прыкладна столькі ж складае чатырохгадовы прыбытак усіх польскіх фэрмэраў.
Апрача даплат з эўрапейскай казны, пачынаючыя фэрмэры атрымліваюць сродкі на адкрыцьцё ўласнага бізнэсу. Паводле экспэртаў, на выбар фэрмэрства немалое значэньне мае дарагое жыцьцё ў гарадах, а таксама цяжкасьці з пошукам працы ў мэтраполіях.
дг