• ПіС раскажа палякам “праўду” пра ўрад Туска
  • 11.07.2011

Буйнейшая польская апазыцыйная партыя Права й справядлівасьць распачынае ў СМІ незвычайную інфармацыю кампанію. Яе мэта – данесьці да палякаў “праўду” пра ўрад Дональда Туска.

Паводле прэс-сакратара партыі Адама Гофмана, умоўна кампанію назвалі “стужкі праўды”, і яна шмат у чым будзе нагадваць вугорскі скандал 2006 году.

Нагадаем, што пяць гадоў таму ў вугорскія СМІ трапіў аўдыёзапіс размовы тагачаснага прэм’ера Фэрэнца Дзюрчана са сваімі падначаленымі. Дзюрчан прызнаўся, што “ўрад праваліў справу, праваліў усё, што можна было праваліць”. Ён прызнаўся, што ўрад больш за год “хлусіў народу і ўднём, і ўначы”. Публікацыя гэтых запісаў выклікала масавыя акцыі пратэсту ў краіне.

У рамках кампаніі ПіС на радыёстанцыях і ў тэлеэфіры будуць паказаныя ролікі, героі якіх (настаўнікі, студэнты, рабочыя, прадпрымальнікі) распавядаюць пра сваё складанае жыцьцё.

дг