• Стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі павялічваецца з 18 да 20% гадавых
  • 12.07.2011

Стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі павялічваецца з 18 да 20% гадавых. Такое рашэньне прыняло Праўленьне Нацыянальнага банка Беларусі.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, "плянамернае павышэньне працэнтных ставак будзе спрыяць узмацненьню прывабнасьці рублёвых укладаў насельніцтва й арганізацый у банках, умацаваньню курсу нацыянальнай валюты й тым самым росту даверу да яе з боку ўсіх эканамічных агентаў".

Гэта ўжо шостае з пачатку 2011 года павышэньне стаўкі рэфінансаваньня.

Між тым асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год прадугледжана зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня да канца года да 8-10% гадавых.

дг