• "Белнафтахім": Інвэстпраекты беларускіх НПЗ пад пагрозай зрыву
  • 12.07.2011

Рост коштаў на энерганосьбіты, стратнасьць беларускіх НПЗ і санкцыі з боку ЗША ставяць пад пагрозу рэалізацыю інвэстыцыйных праектаў на беларускіх прадпрыемствах нафтаперапрацоўкі, заяўляюць у канцэрне "Белнафтахім", паведамляе “Інтэрфакс”.

Там адзначылі, што на працягу некалькіх гадоў беларускія НПЗ былі вельмі абмежаваныя ў фінансавых рэсурсах, неабходных для рэалізацыі інвэстыцыйных праграм.

Аднак, нават з улікам субсідыяў, эфэктыўнасьць працы НПЗ рэзка зьнізілася: у 2007 годзе рэнтабэльнасьць рэалізаванай прадукцыі НПЗ склала 3,1%, супраць 22,8% за 2006 год, чысты прыбытак НПЗ зьменшыўся больш чым у 5 разоў.

У 2010 годзе рэнтабельнасьць рэалізаванай прадукцыі склала ўсяго 3%. Без дастатковай прыбытковасьці НПЗ, прыцягненьне крэдытных рэсурсаў для фінансаваньня інвэстыцыйных праектаў амаль нерэальнае.

дг