На курорце ў балгарскім горадзе Кітэн адбылося масавае атручаньне беларускіх дзяцей, якія адпачываюць у гатэлі "Грын Парк" у Кітэне (паўднёвая частка чарнаморскага ўзбярэжжа Балгарыі).
У гатэлі адпачываюць тры групы беларускіх дзяцей агульнай колькасьцю каля 130 чалавек ва ўзросьце да 18 гадоў. Харчаваньне ажыцьцяўляецца па прынцыпе "all inclusive". Тым ня менш, выхавацелі сьцьвярджаюць, што ня ўсе дзеці былі забясьпечаныя пітной вадой.
Магчыма, што прычынай захворваньня стала вадаправодная вада.
Пік захворваньня быў у нядзелю. У той ці іншай ступені захварэлі прыкладна ад 70 да 80% ад агульнага ліку беларускіх дзяцей.
Паводле слоў выхавацеляў, дзякуючы своечасовай мэдычнай дапамозе ўдалося пазьбегнуць шпіталізацыі дзяцей.
Паводле наяўнай інфармацыі, на гэтым курорце аднатавана таксама масавае атручаньне дзяцей зь іншых краін.
кр/БелаПАН