• V Сусьветныя вайсковыя спартовыя гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра
  • 12.07.2011

Польскія жаўнеры едуць на  V Сусьветныя вайсковыя спартовыя гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра. У складзе польскай зборнай – 102 чалавекі, сярод іх  - лёгкаатлеты, фэхтавальшчыкі ды дзюдаісты. Чатыры гады таму падчас спаборніцтваў у індыйскім Хідэрбадзе польская каманда заняла 8 месца ў мэдальным заліку. Сёлета польская зборная разьлічвае на 5 месца па колькасьці ўзнагародаў. У спаборніцтвах прыме ўдзел больш за 6 тысяч спартоўцаў са 110 краінаў. V Сусьветныя вайсковыя спартовыя гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра прадоўжацца да 24 ліпеня.

кр