• Назвы вуліц у Летуве - выключна па-летувіску
  • 13.07.2011

Вышэйшы адміністрацыйны суд Летувы выдаў канчатковую пастанову ў справе вулічных знакаў на польскай і расейскай мовах. У адпаведнасьці з пастановай суду вулічныя табліцы й назвы павінны быць выключна на летувіскай мове, а назвы на іншых мовах павінны быць зьнятыя.

Пастанова суду канчатковая й не падлягае абскарджаньню. Яна павінна ўвайсьці ў сілу цягам месяца. Суд пастанавіў, што назвы вуліцаў і іншых аб’ектаў павінны пазначацца на дзяржаўнай, а гэта значыць, летувіскай мове. За права да двухмоўнага пазначэньня вуліцаў і мясцовасьцяў палякі ў Летуве змагаюцца амаль дзьве дэкады. Гэтае права ім гарантуе Рамавая канвэнцыя аб ахове нацыянальных меншасьцяў, ратыфікаваная Летувой. У некаторых мясцовасьцях Віленшчыны палякі складаюць каля 80% насельніцтва.


кр