Здымкі салдат, паліцэйскіх і грамадзян, гісторыі разьвітаньня зь сем’ямі й вандроўку па Эўропе ды барацьбу за незалежнасьць радзімы можна паглядзець у Сэйме на выставе пад назвай „Палякі, інтэрнаваныя ў Летуве ў гадох 1939-1940”.
Выставу арганізаваў Інстытут нацыянальнай памяці. Агнешка Рудзіньска, супрацоўніца Інстытута, зазначае, што на здымкaх паказана вялікае зразуменьне й падтрымкa абодвух народаў, нягледзячы на ненайлепшыя ўзаемадачыненьні паміж Польшчай і Летувой у міжваенны час.
Амбасадар Летувы ў Польшчы Лярэта Закарэвічэне, якая была запрошана на адкрыцьцё, сказала, што выстава зьяўляецца доказам супрацоўніцтва народаў у цяжкі пэрыяд.
Плянуецца, што экспазыцыя „Палякі, інтэрнаваныя ў Летуве ў гадох 1939-1940” будзе паказаная ў Летуве.
яс