• Прадстаўлена новая прапанова, як выцягнуць Грэцыю з даўгоў
  • 13.07.2011

Міністры фінансаў зоны эўра прадставілі новую прапанову, як выцягнуць Грэцыю з даўгоў. Сайт „Financial Times Deutschland” паведамляе, што Грэцыя магла б выкупіць частку сваіх аблігацый па заніжанай цане.

Кошт выкупу аблігацый можа быць нават напалову меншы, чым намінальная цана. „Financial Times Deutschland” падкрэсьлівае, што калі гэта станецца, рэйтынгавыя арганізацыі прызнаюць Грэцыю часткова неплацежаздольнай. Аднак лідары Эўрасупольнасьці, відаць, улічылі гэта ў кошты цэлай апэрацыі.

Выкуп аблігацый па меншай цане дазволіць зьменшыць дзяржаўны доўг Грэцыі на 70 мільярдаў эўра. Гэта будзе свайго роду добраахвотная рэструктурызацыя грэцкай запазычанасьці, якой аднак не адобрывае Эўрапейскі цэнтральны банк.

„Financial Times Deutschland” падае таксама, што вартасьць новага пакету дапамогі для Грэцыі будзе большая за плянаваныя раней 115 мільярдаў эўра.

яс