• Тэракты ў Мумбэі
  • 13.07.2011

У Мумбэі ў Індыі адначасова ў трох месца прагучаў выбух. Паводле ўступнай інфармацыі, як мінімум 10 чалавек загінула, а некалькі дзесяткаў атрымалі раненьні. Улады паведамілі, што гэта былі тэракты.

Усе бомбы ўзарваліся ў час пік у людных месцах, непадалёк Opera House, на базары Zaveri й на аўтобусным прыпынку. Паліцыя знайшла таксама бомбу, якая не выбухнула.

Раней у паліцыю нехта патэлефанаваў з інфармацыяй, што ў горадзе пройдуць выбухі.

У Мумбэі ўведзены ўзмоцненыя меры бясьпекі. Асабліва ў гандлёвых цэнтрах і на рынках.

Паліцыя падазрае арганізацыю Індыйскія Маджахеды. Учора антытэрарыстычныя адзінкі арыштавалі чальцоў гэтай групоўкі.

Тры гады таму ў выніку тэрактаў у гэтым горадзе загінула 200 чалавек.

яс