Старшыня Сэнату Польшчы Богдан Барусэвіч знаходзіцца зь візытам у Эгіпце. Сёньня кіраўнік вышэйшай палаты парлямэнту наведаў плошчу Тагрыр у Каіры, на якой пратэстуе некалькі тысяч чалавек. Там Барусэвіч сустрэўся зь некаторымі ўдзельнікамі пратэстаў і лідарамі моладзевых палітычных арганізацый. Яны падзякавалі польскаму палітыку за падтрымку. У сваю чаргу Богдан Барусэвіч заклікаў эгіпецкую апазыцыю да перамоў з урадам і супольнай працы на карысьць краіны.
вс