• Ратаўнікі завяршылі пошукі на месцы крушэньня карабля "Булгарыя"
  • 14.07.2011

Сёньня расейскія ратаўнікі завяршылі пошукі на месцы крушэньня карабля "Булгарыя", які затануў на Волзе ў нядзелю. На борце рачнога круізнага судна знаходзілася больш за 200 пасажыраў ды чальцоў каманды. Паводле дадзеных Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Расейскай Фэдэрацыі, удалося выратаваць 79 чалавек. З вадаёму адноўлена 107 цел, больш за 20 чалавек лічацца прапаўшымі.
Сьледзтва па прачынах трагедыі вядзе спэцыяльна створаная камісія ды Сьледчы камітэт.

вс