• “Адрывай гарачы кран – да нас едзе эўрафан” - ацыя "FEMEN"
  • 14.07.2011

У Кіеве адбылася акцыя пратэсту супраць традыцыйнага адключэньня летам гарачай вады. Вада адключаецца пад прэтэкстам рамонтаў ды кансэрвацыі сеткі, якія доўжацца некалькі тыдняў і праводзяцца ў кожным раёне.
Пратэст вось ужо чатыры гады праводзіць фэміністычны рух “FEMEN”. У рамках гэтай акцыі жанчыны купаюцца ў фантане на Майдане Незалежнасьці. А традыцыйны лёзунг акцыі – гэта "Няма вады ў краіне, мыюсь на Майдане". Сёлета дадаўся яшчэ адзін лёзунг – “Адрывай гарачы кран – да нас едзе эўрафан”. Гэты лёзунг зьвязаны з Чэмпіянатам Эўропы па футболе, які пройдзе ў Польшчы ды ва Ўкраіне ў 2012 годзе. Актывісты хочуць падкрэсьліць, што працы па тэхнічным абслугоўваньні, як правіла, праводзяцца ў чэрвені, і якраз тады будуць праходзіць эўраматчы.
Лідарка арганізацыі “FEMEN” Ганна Гуцал сказала карэспандэнту Польскага радыё, што калі футбольныя заўзятары ня будуць мець гарачую ваду ў кране, то за гэта будзе сорамна перад усёй Эўропай.
У сваю чаргу ўлады тлумачаць, што абслугоўваньне сетак з гарачай вадой - гэта неабходнасць, паколькі трубы не мяняліся на працягу многіх гадоў і пэрыядычна павінен адбывацца іх агляд ды рамонт.

вс