Падчас акцыі маўклівага пратэсту ў Гомелі ўчора быў затрыманы грамадзянін Італіі - саўладальнік аднаго зь мясцовых кафэ.
Усяго былі затрыманыя 35 чалавек.
Паводле сьведкаў здарэньня, італьянец дрэнна гаварыў па-расейску й знаходзіўся ў аддзяленьні «у поўнай прастрацыі ды не разумеў, што зь ім адбываецца». Іншаземец растлумачыў, што яго затрымалі каля ўнівэрмага "Гомель", калі ён пісаў СМС свайму сябру. Варта адзначыць, што міліцыя затрымлівала ў асноўным тых, у каго ў руках былі мабільныя тэлефоны.
Каля поўначы італьянца адпусьцілі. Ён быў узбуджаны й адмовіўся ад камэнтароў журналістам. «Усё, даволі», - заявіў грамадзянін Італіі й амаль бегам накіраваўся прэч ад будынку міліцыі.
БелаПАН/вс