Каньяк можа паходзіць толькі з Францыі – выдаў вэрдыкт Суд Эўрапейскага Зьвязу. Асацыяцыя францускіх вытворцаў каньяка абвінаваціла фірму зь Фінляндыі ва ўжываньні зарэгістраванага таварнага знаку. У вэрдыкце суда гаворыцца, што назва каньяк, у тым ліку яе пераклад на фінскую мову, можа ўжывацца толькі ў адносінах да сьпіртнога напою, які вырабляецца ля мястэчка Каньяк у раёне Шарант.
вс