Беларусь упершыню ўвайшла ў сьпіс краін, якія ўяўляюць пагрозу Расеі. Маскоўскі фод “Грамадзкая думка” правёў сацыялягічнае апытаньне наконт краін, ад якіх, на думку расейцаў, сыходзіць пагроза Расеі.
Ажно 47% расейцаў перакананыя, што ім пагражаюць іншыя дзяржавы. Галоўнай зьнешняй небясьпекай для Расеі 26% апытаных лічаць Злучаныя Штаты. Роўна ў два разы менш расейцаў у якасьці ворага бачаць Кітай – 13%.
На трэцім месцы небясьпечных краін знаходзіцца Грузія, на чацьвёртым у сьпісе – Японія.
На пятым месцы апынулася Беларусь (2%). Яна дзеліць гэтае месца ў сьпісе небясьпечных краін зь нявызначанымі «краінамі блізкага замежжа» й «арабскімі, мусульманскімі краінамі».
Астатнія дзяржавы, сярод якіх Польшча, Ірак, Іран, Афганістан і нават Чачня, небяспечнымі лічыць 1% апытаных.
дг