• Навальніцы скончыліся, пачаўся падлік стратаў
  • 15.07.2011

700 зьнішчаных будынкаў, у тым ліку 180 жылых дамоў – гэта наступствы навальніцы, якая ўначы прайшла над Мазавецкім ваяводзтвам. У выніку зьнішчэньня трох энэргетычных лініяў безь сьвятла засталіся 5 тысяч хатніх гаспадарак.  Страты падлічваюць сяляне з Мазавецкага й Лодзінскага ваяводзтваў, якім два тарнады, што прайшлі над ваяводзтвамі, зьнішчылі плянтацыі садавіны й агародніны. На ўступную дапамогу сялянам прызначана 2 мільёны злотых  (500 тысяч эўра). У Лодзінскім ваяводзтве бяз даху засталіся 250 будынкаў. У Люблінскім ваяводзтве страты значна меншыя.

кр