Бяздомныя з Данецка не пабачаць Чэмпіянату Эўропы па футболе Euro 2012. Увесь гэты час яны правядуць ня ў горадзе, а ў мясцовасьці Макееўка, што блізу сталіцы Данбасу. Гарадкія ўлады вырашылі вывезьці з Данецка ўсіх, хто псуе імідж гораду. У Макееўцы будзе пастаўлена намётавае мястэчка.
Ці пераезд адбудзецца ў добраахвотным парадку, пра гэта ўлады не паведамляюць. Аднак яны разьлічваюць на дапамогу міліцыі.
Футбольныя матчы Euro 2012 ва Ўкраіне пройдуць у Кіеве, Львове, Харкаве й Данецку. Пакуль што толькі адзін горад вырашыў пазбавіцца ад бяздомных у імя добрага іміджу.
кр