Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі адкрыў на возеры Нягоцін у гарадку Гіжыцка новы порт – гэтак званую экамарыну. На Мазурска-Вармінскім паазер’і ў паўночна-ўсходняй Польшчы будзе створана 12 падобных стаянак для яхтаў. Польскі лідар пажадаў уладам Гіжыцка разьвіцьця гораду й павелічэньня турыстаў, бо, паводле Камароўскага – Вармінска-Мазурскае паазер’е – гэта цуд прыроды.
Партовы басэйн прыстасаваны для прыняцьця амаль 140 плавучых адзінак, побач – стаянка на 170 аўтамабіляў ды чатыры аўтобусы. Экамарына прыстасавана для выпампоўкі каналізацыйных адходаў зь яхтаў, там таксама ёсьць кухня для кліентаў, туалеты, пральны пакой ды пункт мэдыцынскага абслугоўваньня. Кошт інвэстыцыі – каля 5 млн. эўра, палова сумы паступіла з фондаў Эўрапейскага Зьвязу.
Вармінска-Мазурскае паазер’е – папулярнае ў Польшчы месца летняга адпачынку, у тым ліку сярод аматараў праводжаньня свабоднага часу на азёрных ветразёвых яхтах.
вс