Самалёт Ту-154 зьдзейсьніў сёньня экстранную пасадку ў аэрапорце Абакана – сталіцы Рэспублікі Хакасія.
У пасажырскага ляйнэра, які выконваў рэйс Барнаул-Абакан-Нарыльск, неўзабаве пасьля ўзьлёту з Барнаула адказаў адзін з трох рухавікоў. Экіпаж прыняў рашэньне даляцець да Абакана.
Самалёт аварыйна сеў у аэрапорце сталіцы Хакасіі. На борце Ту-154 знаходзіліся 46 чалавек, у тым ліку дзевяць чальцоў экіпажа. Ніхто зь іх не пацярпеў.
Пасадка, паводле словаў прадстаўнікоў рэгіянальнага Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, прайшла без праблем. Пасьля інцыдэнту ў аэрапорт прыбылі пажарныя разьлікі, аднак задзейнічаць іх не запатрабавалася.
Адзначым, што самы кароткі шлях па паветры паміж Барнаулам і Абаканам складае каля 500 кілямэтраў.
Інцыдэнт у Абакане стаў як мінімум чацьвёртым здарэньнем з Ту-154 у ліпені пасьля аварыйных пасадак ў Екацярынбурзе й Махачкале. 11 ліпеня расейскія турысты адмовіліся садзіцца ў самалёт гэтай мадэлі, палічыўшы, што ў яго адбыліся непаладкі ў турбіне.
вс