Выдаткі Японіі на аднаўленьне інфраструктуры паўночна-ўсходніх раёнаў краіны, разбураных землятрусам і цунамі, у бліжэйшыя пяць гадоў могуць скласці да 152 млрд. даляраў. Адпаведныя лічбы пазначаныя ў падрыхтаваным урадам праекце, паведамляе агенцтва Reuters.
Праграма, сярод іншага, прадугледжвае будаўніцтва сонечных і ветраных электрастанцый у пацярпелых ад стыхійных бедзтваў раёнах.
Нагадаем, 11 сакавіку бягучага году землятрус й цунамі, паўсталае ў яго выніку, разбурылі інфраструктуру паўночна-ўсходніх раёнаў Японіі ды вывялі з працы сыстэму ахалоджваньня рэактараў на АЭС "Фукусіма-1". Гэта прывяло да пажараў, некалькіх выбухаў і выцеку радыяцыі. У выніку стыхійнага бедзтва загінулі й прапалі бязь вестак ня менш як 23 тыс. чалавек, тысячы былі эвакуяваныя з прылеглых да АЭС тэрыторый.
вс