• Тэст: выстаяць банкі пры новым крызысе, калі ён адбудзецца?
  • 16.07.2011

8 эўрапейскіх банкаў з 91-га правалілі стрэс-тэсты, праведзеныя Эўрапейскім агенцтвам банкаўскага нагляду. Агенцтва правярала, ці выстаяць банкі пры новым фінансавым крызысе, калі ён адбудзецца.

"Двоечнікамі" сталі пяць банкаў у Гішпаніі, два ў Грэцыі й адзін у Аўстрыі. Паводле дадзеных агенцтва, недахоп капіталу гэтых банкаў складае агулам 2,5 мільярда эўра.

Яшчэ 16 крэдытных арганізацый былі на крок ад правалу, аднак усё ж прайшлі тэсты.
Сярод фінансавых устаноў, якія атрымалі пазытыўныя ацэнкі экспэртаў, ёсьць буйнейшы польскі банк PKO BP.

вс