• Акцыя салідарнасьці прайшла ў Варшаве (фота, аўдыё)
  • 16.07.2011

Каля галоўнай брамы Варшаўскага ўнівэрсытэту прайшла акцыя салідарнасьці. Арганізатарамі былі актывісты «Эўрапейскай Беларусі», «Вольнай Беларусі», партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Звязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Традыцыйна, мерапрыемства салідарнасьці было праявай падтрымкі палітзьняволенных і арыштаваных за удзел у акцыях маўклівага пратэсту. Каля ўнівэрсытэту сабралася каля 20 чалавек. Удзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі й выказвалі падзяку тым, хто ахвяруе сваім дабрабытам дзеля вольнай Беларусі.

Мінакам раздаваліся ўлёткі й газэту-комікс, у якой распавядалася пра сытуацыю ў Беларусі. Падчас правядзеньня акцыі некаторыя ўдзельнікі заклеілі сабе рот і стаялі, трымаючы рукі за галавой. Гаворыць старшыня арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец.

На акцыю прыйшоў і былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

юв

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Анатоль Міхнавец - чалец Нацыянальнай рады БХД

 

 

 

 

 

 

 

Зьміцер Бародка - актывіст "Эўрапейскай Беларусі"

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

"Пераканаўчая перамога" - сатырычная газэта пра падзеі ў Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Здымкі: Аляксандар Гразеўскі