• Каштоўная знаходка ў водах Балтыкі
  • 17.07.2011

На швэдзкіх тэрытарыяльных водах адкрыты чарговы патанулы карабель зь сярэдневякоўя. Паводле навукоўцаў, гэта сэнсацыя, бо 28-мэтровае судна можа быць уласнасьцю дацкага караля Вальдэмара IV. Карабель перавозіў з балтыйскага вострава Готлянд у Данію тры вялізныя бочкі з золатам ды каштоўнай біжутэрыяй. Гэта была даніна, якую жыхары багатага Готлянда плацілі дацкаму каралю.
Патанулы карабель знайшлі швэдзкія аквалянгісты на глыбіні прыкладна 100 мэтраў. Яго дакладнае месцазнаходжаньне не паведамляецца, паколькі аматары хуткай здабычы маглі б павыцягваць золата ды каштоўнасьці й пашкодзіць судна.

вс