• К.Эштан зноўку скрытыкавала Беларусь
  • 17.07.2011

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па пытаньнях зьнешняй палітыкі й бясьпекі, віцэ-старшыня Эўракамісіі Кэтрын Эштан выступіла з заявай, у якой асудзіла затрыманьні ўдзельнікаў акцый маўклівага пратэсту ў Беларусі.
Кэтрын Эштан выказала шкадаваньне ў сувязі з "паўторнымі брутальнымі дзеяньнямі беларускіх улад у дачыненні да"маўклівых пратэстуючых" — простых беларускіх грамадзян, якія мірна й законна выказваюць сваю незадаволенасьць сытуацыяй у краіне".
Яна заклікала ўлады дзяржавы "паважаць правы беларускага народа, уключаючы свабоду выказваньня й сходаў, вызваліць і зьняць усе абвінавачаньні ў дачыненьні да арыштаваных і асуджаных".

Падчас акцый маўклівага пратэсту, якія праходзяць у Беларусі з чэрвеня па серадах (яшчэ адна адбылася ў нядзелю, 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасьці), было затрымана прыкладна 1.800 чалавек, у тым ліку ў Менску — больш за тысячу. Частка адпушчана без складаньня пратаколаў, а частка — аштрафавана або арыштавана.

БелаПАН/вс