• Мэркэль і Мядзьведзеў абмяркуюць беларускае пытаньне
  • 17.07.2011

Сытуацыя ў Беларусі будзе адной з тэмаў нямецка-расейскіх міжурадавых кансультацый, якія на будучым тыдні адбудуцца ў Гановэры. Паводле неафіцыйнай крыніцы ва ўрадзе ФРГ, “Бэрлін спрабуе ўгаварыць Маскву аказаць ціск на рэжым у Менску”.
Трынаццатыя кансультацыі з удзелам Ангелы Мэркэль і Дзьмітрыя Мядзьведзева пачнуцца заўтра й закончацца ў другой палове дня ў аўторак. Сярод абмяркоўваных тэм – беларускае пытаньне. Паводле прадстаўніка адміністрацыі канцлера Нямеччыны, які пажадаў захаваць ананімнасьць, Бэрлін будзе старацца пераканаць Крэмль аказаць ціск на Лукашэнку з мэтай вызваленьня палітычных вязьняў.
Тым часам нямецкі друк зазначае, што Лукашэнка “перагнуў палку” ня толькі ў адносінах з Эўропай, але й з Расеяй, і ўзгадвае апошнія войны на словы паміж Менскам і Масквой.

PAP/вс